Беларусь разарвала яшчэ адно пагадненне з Украінай

Урад даручыў МЗС накіраваць апавяшчэнне ўкраінскаму боку аб прыпыненні дзеяння заключанага ў 1996 годзе пагаднення.
Sputnik
МІНСК, 28 сту – Spuntik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне прыпыніць дзеянне міжурадавага пагаднення з Украінай аб узаемным прызнанні дзяржліцэнзій на будаўнічую дзейнасць, гэта прадугледжана ў пастанове Саўміна №43 ад 24 студзеня, якая афіцыйна апублікавана ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Спыніць дзеянне пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Украіны аб узаемным прызнанні дзяржаўных ліцэнзій на ажыццяўленне будаўнічай дзейнасці, якія выдаюцца ліцэнзійнымі цэнтрамі Беларусі і Украіны", - гаворыцца ў дакуменце.
Дадзены міжнародны дагавор быў падпісаны бакамі ў Кіеве 17 мая 1996 года.
Саўмін таксама даручыў МЗС накіраваць апавяшчэнне ўкраінскім калегам аб прыпыненні дзеяння гэтага пагаднення.
Рашэнне беларускага ўрада набыло моц 24 студзеня.
У мінулым годзе ўкраінскі бок прыняў рашэнне аб выхадзе з некалькіх пагадненняў у сферы будаўніцтва, заключаных у рамках СНД. У прыватнасці, быў ухвалены праект закона "Аб спыненні ўдзелу ў пагадненні аб узаемным прызнанні ліцэнзій на ажыццяўленне будаўнічай дзейнасці, якія выдаюцца ліцэнзійнымі органамі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў". Таксама Украіна выйшла з шэрага іншых пагадненняў у сферы супрацоўніцтва ў будаўніцтве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Украінай аб атэстацыі кадраў