МІНСК, 28 сту – Sputnik. Кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка лічыць унясенне яго ў санкцыйны спісак Вялікабрытаніі і Канады самай высокай ацэнкай дзейнасці беларускага Цэнтрвыбаркама.
"Гэта я расцэньваю як самую найвышэйшую адзнаку дзейнасці нашай камісіі па правядзенні выбарчага працэсу", - заявіў Карпенка.
Паводле яго слоў, тых, хто ўводзіць санкцыі, цікавіць не сам выбарчы працэс – ці адпавядае ён нацыянальнаму заканадаўству – іх цікавіць вынік. І калі і вынік выбараў будзе зручным для Захаду, то выбары ў Беларусі будуць ацэнены зусім інакш.
"А мы выбары праводзім для сябе, у інтарэсах сваёй краіны", - падкрэсліў кіраўнік ЦВК.
Карпенка ў сувязі з гэтым нагадаў папулярную фразу, што ў Англіі няма сяброў – у Англіі ёсць свае інтарэсы.
"Трэба яе крыху скарэкціраваць англічанам і зразумець, што ў свеце ёсць шмат краін, у якіх таксама ёсць свае інтарэсы і нельга будаваць свой дабрабыт за кошт ушчамлення інтарэсаў іншых краін", - сказаў ён.
Беларусь выбрала суверэнны шлях развіцця і адбылася як суверэнная дзяржава і мае намер і надалей праводзіць самастойную незалежную палітыку.
"Нягледзячы на тое, што мы – невялікая па тэрыторыі краіна, невялікая па колькасці насельніцтва, але ў нашых людзей таксама ёсць свае інтарэсы. Мы не прэтэндуем на вялікія геапалітычныя ініцыятывы, але ў нашых людзей таксама ёсць свае інтарэсы", - падкрэсліў Карпенка.
Па яго словах, Захаду не трэба ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі, чым і з’яўляюцца выбары прэзідэнта.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"