МІНСК, 30 сту - Sputnik. У пачатку года традыцыйна зацвярджаецца рашэнне аб ахове мяжы, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў палацы Незалежнасці на спецыяльнай нарадзе з сілавікамі.
Паводле яго слоў, рашэнне аб абароне граніцы - гэта не проста лінія на зямлі, вадзе і паветры, а важнейшае мерапрыемства па абароне суверэнітэту краіны.
Беларускі лідэр нагадаў, што мяжа складае 3,6 тысячы кіламетраў, якія нельга прыкрыць толькі памежнікамі. Таму абаронай межаў займаюцца ўсе сілавікі, а задачай памежнікаў з'яўляецца папярэджанне аб пагрозах. Гэтым, вядома, займаюцца і іншыя сілавыя ведамствы, але найперш гэта зона адказнасці памежнікаў.
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што своечасовае папярэджанне аб магчымай пагрозе дасць магчымасць мабілізаваць усе сілы, каб супрацьстаяць саперніку.
"Сітуацыя на межах няпростая, мы аб гэтым пастаянна гаварылі і гаворым. Работы сёння хапае не толькі пагранічнікам, але і мытнікам, асабліва на прапускных пунктах", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што з-за вялізных чэргаў на граніцах, якія растуць у абодва бакі, на пагранічнікаў кладзецца дадатковая нагрузка.
На заканчэнне кіраўнік дзяржавы нагадаў, што не па чутках ведае, што такое ахова дзяржаўнай граніцы, як працуюць пункты пропуску. Гэта няпростае пытанне, якое патрабуе ўзаемаразумення па ўсіх напрамках.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"