МІНСК, 5 лют – Sputnik. Экс-кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года атрымалі падарункі ад ЦВК з нагоды завяршэння выбарчай кампаніі.
Фатаграфіяй падарункавага набору ў сваім Telegram-канале падзялілася Ганна Канапацкая, якая ўдзельнічала ў мінулай кампаніі ў якасці кандыдата.
"Падводзячы вынікі выбараў прэзідэнта 2025 года ЦВК парадаваў такімі прыемнымі дробязямі. Не толькі на памяць, але і для здароўя карысна. А сілы нам яшчэ спатрэбяцца!" - напісала яна.
У падарачным наборы – тры віды чаю пад назвай "Выбарчы": "альтэрнатыўнае адценне" (чорны з гібіскусам, малінай і смакам чарэшні), "стратэгічная гармонія" (чорны з рамонкам і васільком), "мажарытарны смак" (травяны з малінай, чабаром, парэчкай, шыпшынай і мятай). Таксама ў камплекце тры слоічкі з джэмам: чарніца-лімон з чорным перцам, малінавы і вішнёвы.
"Электаральны працэс быў няпростым выпрабаваннем для кандыдатаў і штабоў. Выбары прайшлі, але ўдзел у палітычным жыцці краіны мы не спыняем. Мы бяром невялікую паўзу", - дадала Канапацкая.
Вынікі выбараў-2025
Асноўны дзень галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі адбыўся 26 студзеня. Паводле даных ЦВК Беларусі, агучаных 27 студзеня пасля апрацоўкі ўсіх бюлетэняў, дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка перамог на выбарах, набраўшы 86,82% галасоў.
Раней кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка паведаміў, што паводле закона інаўгурацыя выбранага прэзідэнта павінна прайсці ў двухмесячны тэрмін пасля выбараў, яе дату вызначыць кіраўнік дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"