МІНСК, 10 лют – Sputnik. Расійскі нападаючы і капітан "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксандр Авечкін узняўся на 11-е месца ў спіску лепшых бамбардзіраў у гісторыі рэгулярных чэмпіянатаў Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ), паведамляе Sputnik.
Напярэдадні "Вашынгтон" прайграў па булітах "Юце" з лікам 4:5.
Разам з тым паядынак стаў знакавым для расійскага хакеіста. У гэтым матчы Авечкін аддаў тры дзейсныя перадачы і выйшаў такім чынам на 11-е месца ў спіску лепшых бамбардзіраў лігі.
На яго рахунку зараз 1 593 ачкі (879 галоў і 714 дзейсных перадач), для гэтага гульцу спатрэбілася 1 465 матчаў.
Па колькасці набраных ачкоў у "рэгулярках" НХЛ Авечкін абышоў легендарнага хакеіста Філа Эспазіта, які за сваю кар’еру ў НХЛ зарабіў 1 590 балаў.
Рэкардсменам па гэтым паказчыку з’яўляецца канадскі гулец Уэйн Грэцкі, на рахунку якога 2 857 ачкоў.
Сярод дзеючых гульцоў НХЛ Авечкін саступае толькі капітану "Пітсбург Пінгвінз" Сідні Кросбі, у яго 1 654 ачкі ў 1 327 гульнях і дзевятае месца ў спіску лепшых бамбардзіраў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"