Які сёння дзень: 24 лютага 2025 года

Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзясят пятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 310 дзён.
Sputnik
Якія падзеі адбыліся 24 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 лютага

У 2015 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстраліі.

Хто нарадзіўся 24 лютага

1536 год: Мацей Казімір Сарбеўскі, новалацінскі паэт, тэарэтык літаратуры і школьнага тэатра.
1935 год: Рыгор Барадулін, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся рускі адмірал Фёдар Ушакоў, нямецкі казачнік Вільгельм Грым і заснавальнік кампаніі "Apple Computer" Стывен Пол Джобс.

24 лютага ў народным календары

Сёння пачынаецца Масленіца. Апошні тыдзень перад Вялікім постам продкі асабліва шанавалі. У першы дзень трэба было сустрэць сонца, з гэтай нагоды гаспадыні пяклі бліны. Пры гэтым першы блін аддавалі жабракам.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Уласія Севастыйскага, якога ў народзе называлі Аўлас або Улас. Ён лічыўся заступнікам рагатай скаціны.
Дамашніх жывёл сёння сытна кармілі, у тым ліку асвечаным у царкве хлебам, прыбяралі ў хляве.
Калі на Уласа шмат снегу, вясной будзе шмат травы. Доўгія ледзяшы прадвяшчаюць познюю вясну.