МІНСК, 26 лют – Sputnik. Беларускія дэпутаты прынялі праект закона "Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Беларуссю і Расіяй аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы", перадае карэспандэнт Sputnik.
Напярэдадні, 25 лютага, камісія па міжнародных справах ніжняй палаты беларускага парламента разгледзела праект закона і рэкамендавала да прыняцця ў Авальнай зале.
Дзяржаўная дума Расіі ратыфікавала дакумент 18 лютага, сёння яго ратыфікаваў Савет Федэрацыі.
"Найважнейшым элементам бяспекі нашай краіны стала прыняцце абноўленых Ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы і Ваеннай канцэпцыі і нацбяспекі Беларусі", - заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сяргеенка.
Носіць выключна абарончы характар
Дагавор аб гарантыях бяспекі быў падпісаны ў Мінску 6 снежня 2024 года на пасяджэнні ВДС прэзідэнтамі Беларусі і Расіі.
"У выніку нашае супрацоўніцтва па ўмацаванні абаронных патэнцыялаў выйшла на яшчэ больш высокі ўзровень", - падкрэсліў Сяргеенка.
Прадстаўляючы законапраект у парламенце, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч падкрэсліў, што Дагавор аб гарантыях у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі павышае ўзровень бяспекі ў рэгіёне і "носіць выключна абарончы характар".
"Неабходнасць заключэння дагавора прадыктавана негатыўнай якасцю і колькасцю выклікаў і пагроз, уключаючы ваенныя і гібрыдныя, з якімі сутыкнулася Беларусь у апошнія гады", - сказаў Амбразевіч.
Пры гэтым ён адзначыў, што сучасныя рэаліі характарызуюцца фактычнай дэградацыяй мер, гарантый, у тым ліку над узбраеннямі, у выніку адмовы большасці заходніх суседзяў ад захавання абавязацельстваў у гэтай сферы.
Намеснік міністра адзначыў, што дагавор быў падпісаны на фоне таго, што Захад прадаўжае нарошчваць ваенны патэнцыял уздоўж меж Саюзнай дзяржавы.
"Асноўнай мэтай дакумента з’яўляецца ўмацаванне нацыянальнай бяспекі Беларусі. Дагавор вырашае задачы забеспячэння стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне, дакладна расстаўляе прыярытэт на карысць мірнага вырашэння спрэчак, носіць выключна абарончы характар. Не накіраваны супраць ні адной з дзяржаў, не вызначае кагосьці ў якасці ворага або пагрозы", - адзначыў намеснік міністра замежных спраў.
Бакі прызнаюць агрэсію супраць аднаго з бакоў як агрэсію супраць усёй Саюзнай дзяржавы і абавязваюцца прымаць адпаведныя меры, сказаў намеснік міністра.
"З Расіяй у нас фарміруецца беспрэцэдэнтны ўзровень стратэгічнага супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння ваеннай бяспекі. Такога няма ні ў адной іншай краіне свету", - падкрэсліў Амбразевіч.
Пра што дакумент
Дагавор аб гарантыях бяспекі ўстанаўлівае ўзаемныя абавязацельствы ў сферы абароны і аховы суверэнітэту з задзейнічаннем усіх сіл і сродкаў. Вызначаецца, што нападзенне на адну з краін разглядаецца як агрэсія супраць абедзвюх.
У палажэннях дагавора аб гарантыях бяспекі закладзены прынцып выкарыстання ядзернага і звычайных узбраенняў, а таксама іншыя метады абароны Беларусі і Расіі. Гэты дакумент з’яўляецца рэакцыяй дзвюх краін на актывізацыю НАТА каля меж Саюзнай дзяржавы.
Дагавор разлічаны на 10 гадоў з наступнай аўтаматычнай пралангацыяй.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"