У Мінску адкрыліся спаборніцтвы наймацнейшых канькабежцаў Беларусі і Расіі, сярод удзельнікаў – канькабежцы абедзвюх краін – прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы, удзельнікі зімовых алімпійскіх гульняў, па 30 атлетаў ад Беларусі і ад Расіі. Забегі на канькабежным стадыёне "Мінск-Арэны" праходзяць з 26 па 28 лютага.
Беларусы ў першы дзень спаборніцтваў заваявалі першыя ўзнагароды. Ягор Дамарацкі выйграў золата Кубка наймацнейшых канькабежцаў на дыстанцыі 5 000 м, Марына Зуева перамагла на дыстанцыі 3 000 м, а Ганна Дамарацкая і Ігнат Галавацюк сталі сярэбранымі прызёрамі Кубка на дыстанцыі 500 метраў.
Напярэдадні старту Кубка наймацнейшых лідар зборнай Беларусі Ігнат Галавацюк расказаў, што сёлетні сезон для каманды стане асаблівым – будзе апрабавана сістэма падрыхтоўкі да зімовай Алімпіяды-2026.
У канцы снежня 2024 года канькабежцы і фігурысты з Беларусі былі дапушчаны да кваліфікацыйных стартаў на Алімпійскія гульні-2026. А напярэдадні МАК заклікаў федэрацыі зімовых відаў спорту аслабіць санкцыі ў дачыненні да беларусаў і расіян.
МАК лічыць, што міжнародныя федэрацыі маглі б дапусціць атлетаў з Беларусі і Расіі да адборачных турніраў на Алімпійскія гульні 2026 года, як гэта было з летнімі АГ-2024 у Парыжы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"