Якія падзеі адбыліся 28 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 28 лютага
У 1468 годзе ў ВКЛ быў прыняты крымінальны кодэкс — Судзебнік Казіміра.
Хто нарадзіўся 28 лютага
1712 год: Удальрык Крыштоф Радзівіл, польскі і беларускі пісьменнік.
1902 год: Павел Гаўрыленка, беларускі жывапісец.
1902 год: Сымон Куніцкі, беларускі крытык і літаратуразнавец.
1927 год: Марк Смагаровіч, беларускі паэт.
1966 год: Алесь Бадак, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся савецкі літаратуразнавец Юрый Лотман і рускі тэатральны рэжысёр Валерый Фокін.
28 лютага ў народным календары
Масленіца працягваецца. Пятніца была прысвечана шанаванню цешчы, якую зяць запрашаў з адваротным візітам на свае пачастункі. Цяпер бліны павінна была пячы яго жонка, гэтак значыць цешчына дачка. Так адзначалі "цешчыны вячоркі".
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Анісіма, які прыняў хрышчэнне ад апостала Паўла.
Продкі называлі гэты дзень Анісім-аўчар, бо лічылася, што ў гэты дзень зіма змагаецца з вясной. Асаблівую пашану выказвалі пастухам – іх частавалі, падносілі падарункі. Пастухі загаворвалі авец, каб яны добра ягніліся. Таксама з хат выносілі насенне і пакідалі яго на марозе, каб яно "загартавалася" і ўраджай быў лепшы.
Па надвор'і 28 лютага меркавалі, які будзе верасень. Калі снег ужо растаяў, будзе шмат сена. Яркі месяц прадвяшчаў працяг маразоў.