МІНСК, 12 сак – Sputnik. Творчая сустрэча з вядомым маскоўскім пісьменнікам Алегам Філімонавым прайшла ў Доме Масквы ў Мінску, перадае Sputnik.
У сераду ён прэзентаваў сваю кнігу "Полководцы выходят из тени". Пісьменнік звярнуў увагу на тое, што назва даволі дзіўная, але яна адлюстроўвае змест.
"Палкаводцы, наогул, фігуры асаблівыя ў гісторыі Расіі, пачынаючы з XIV стагоддзя пастаянна ідуць войны. Тут я Амерыкі не адкрыю, кожнае стагоддзе ішла не адна, а некалькі войнаў, якія вымушана была весці Расія, часцей за ўсё абарончыя. Кожная такая ваенная сітуацыя выводзіла з ценю выдатных палкаводцаў", - сказаў Філімонаў.
Паводле яго слоў, ёсць імёны знаёмыя, якія не патрабуюць тлумачэнняў: Сувораў, Кутузаў, таксама нямала палкаводцаў можна налічыць "не менш выдатных".
"Так склалася, што нейкія імёны больш асветлены ў гісторыі, нейкія менш. Палкаводцы, аб якіх расказваецца ў згаданай кнізе, – самыя сапраўдныя палкаводчыя геніі вайны", - дадаў пісьменнік.
Прэзентацыя кнігі "Полководцы выходят из тени"
© Sputnik / Александр Жибуль
Пра іх і расказваецца ў кнізе, якая складаецца з дзевяці частак. Аўтар рэкамендуе яе для сямейнага чытання як дзецям, падлеткам, так і іх бацькам.
Алег Філімонаў з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі кнігавыдаўцоў Расіі, адказным сакратаром Кансультатыўнага Савета выдаўцоў СНД, аўтарам кніг па гісторыі Расіі для дзяцей і падлеткаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"