МІНСК, 17 сак – Sputnik. Маршальскія мундзіры, рэдкія фатаграфіі, асабістыя рэчы трох маршалаў Герояў Савецкага Саюза выстаўлены ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
У беларускі музей рэчы Васіля Сакалоўскага, Канстанціна Ракасоўскага і Алега Лосіка – легендарных военачальнікаў, якія праславіліся ў гады ВАВ і былі звязаны з Беларуссю – перадалі з Масквы іх унукі.
Рабочы кабінет маршала
У музеі адноўлена абстаноўка рабочага кабінета маршала Сакалоўскага. На стале можна ўбачыць яго машынку для друкавання, асабістыя блакноты, кнігу "Ваенная стратэгія" і іншыя рэчы, якія яму належалі.
Адноўлены кабінет маршала Сакалоўскага
© Sputnik / Тамара Беляева
Сакалоўскі камандаваў Заходнім фронтам з 28 лютага па 15 красавіка 1944 года, 5 чэрвеня 1945-га ўдзельнічаў у падпісанні Дэкларацыі аб паражэнні Германіі ў вайне.
Вышыванка і брытва Ракасоўскага
На выставе таксама можна ўбачыць некалькі асабістых рэчаў маршала Ракасоўскага – вышыванку, у якой яго бачылі толькі блізкія, а таксама электрабрытву, якая знаходзіцца да гэтага часу ў працоўным стане.
Электрабрытва і ліхтарык маршала Ракасоўскага
© Sputnik / Тамара Беляева
Ракасоўскі – "Маршал Перамогі" – адзін з самых знакамітых савецкіх палкаводцаў часоў ВАВ, стаў адным з галоўных удзельнікаў стратэгічнага наступлення Чырвонай арміі летам 1944 года ў Беларусі падчас аперацыі "Баграціён". 24 чэрвеня 1945 года ён камандаваў парадам Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве.
Кіцель і танк палкаводца
Наведвальнікі музея таксама могуць убачыць апошні, яшчэ з пагонамі палкоўніка, мундзір маршала Лосіка. Таксама прадстаўлена мадэль танка Т-34, менавіта на гэтай машыне падраздзяленні пад камандаваннем тады яшчэ палкоўніка вызвалялі Мінск.
Асабістыя рэчы маршалаў Лосіка і Ракасоўскага
© Sputnik / Тамара Беляева
Лосік з’яўляўся маршалам бранятанкавых войск. 2 ліпеня 1944 года танкавая брыгада на чале з ім зламала супраціўленне праціўніка пад Мінскам і раніцай 3 ліпеня адной з першых увайшла ў горад. Брыгадзе, якой камандаваў Лосік, было прысвоена ганаровае найменне "Мінская".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"