Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка распавёў пра дамоўленасці з Пуціным аб нафце і газе

Беларускі бок узняў пытанне цэнаўтварэння на расійскія рэсурсы, а таксама перапрацоўку нафты на ўласных НПЗ.
Sputnik
МІНСК, 18 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымаючы з дакладам прэм’ера Аляксандра Турчына расказаў аб дамоўленасцях з Расіяй па энергарэсурсах.
Паводле яго слоў, у ходзе сустрэчы адзін на адзін з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным і пазней на перагаворах у шырокім складзе быў абмеркаваны шэраг пытанняў.

"Усе пытанні, якія трэба было, і адзін на адзін, і ў шырокім складзе, асабліва ў шырокім, мы агаварылі. І па нафце, і па газе былі дадзены прэзідэнтам Расіі даручэнні там жа, каб з гэтым разабраліся. Потым ён назаўтра мне сказаў, што з Сечыным (кіраўніком "Роснефти" - Sputnik) размаўляў наконт перапрацоўкі нафты", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Беларускі лідар канстатаваў, што трэба па гэтым пытанні дапрацаваць усе нюансы, а таксама выпрацаваць формулу цэнаўтварэння.
Лукашэнка даручыў кіраўніку ўрад падключаць пасольства ў Маскве да рэалізацыі планаў двухбаковага супрацоўніцтва з Расіяй.
Беларускі прэзідэнт 13-14 сакавіка знаходзіўся з афіцыйным візітам у Расіі, падчас якога шмат размаўляў са сваім расійскім калегам як у ходзе перагавораў, так і ў нефармальнай абстаноўцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Каранкевіч: сумесныя з Расіяй праекты рэалізуюцца па графіку