МІНСК, 27 сак – Sputnik. Некаторым педагогам будуць прадугледжаны надбаўкі да зарплаты, вынікае з афіцыйна пастановы міністэрства адукацыі Беларусі №52, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў чацвер.
"Гэтая пастанова набывае моц з 1 мая 2025 года", - сказана ў дакуменце. Ён падпісаны міністрам адукацыі Андрэем Іванцом і ўзгоднены з Мінфінам, а таксама Мінпрацы.
Дакумент мяняе інструкцыю аб стымулюючых і кампенсуючых выплатах для педагагічных работнікаў і служачых, якія працуюць у бюджэтным сектары адукацыі.
Напрыклад, для настаўнікаў-дэфектолагаў (настаўнікаў-лагапедаў, тыфлапедагогаў, сурдапедагогаў і алігафрэнапедагогаў) уводзяць даплату ў 35% ад аклада "за працу ў галіне". Такая ж надбаўка будзе ў выхавацеляў.
Акрамя таго, з’явіцца даплата для дырэктараў (загадчыкаў) бібліятэк і іх намеснікаў, галоўных бібліёграфаў, галоўных бібліятэкараў і іншых супрацоўнікаў бібліятэк у адукацыйнай сферы – 20% ад аклада.
Таксама зараз даплаты за спецыфіку працы прадугледжаны яшчэ і работнікам Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі. У папярэдняй рэдакцыі норма на іх не распаўсюджвалася. У залежнасці ад канкрэтнага выпадку даплата можа быць ад 5% да 20% ад аклада.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"