МІНСК, 2 кра – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін накіраваў свайму беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнку віншаванне з нагоды Дня яднання народаў дзвюх краін, паведамілі ў прэс-службе Крамля.
"Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, прыміце самыя цёплыя віншаванні з нагоды Дня яднання народаў Расіі і Беларусі", - гаворыцца ў тэлеграме.
Кіраўнік РФ адзначыў, што адносіны паміж краінамі дынамічна развіваюцца ва ўсіх напрамках, і ў цяперашнім няпростым міжнародным становішчы важна яшчэ больш умацаваць узаемадзеянне ў знешняй палітыцы і ваеннай сферы. Таксама неабходна рэалізаваць інтэграцыйныя праграмы, якія датычацца фінансава-эканамічнага і навукова-тэхналагічнага суверэнітэту Масквы і Мінска.
"Упэўнен, што мы будзем і надалей усяляк нарошчваць узаемавыгадныя саюзніцкія сувязі – на карысць нашых брацкіх народаў, у інтарэсах забеспячэння бяспекі і стабільнасці на еўразійскай прасторы", - дадаў Пуцін.
Ён пажадаў Лукашэнку моцнага здароўя і поспехаў, а ўсім беларускім грамадзянам – шчасця і працвітання. Раней у сераду Пуцін накіраваў пасланне ўдзельнікам урачыстага сходу з нагоды свята, а Лукашэнка ў сваю чаргу павіншаваў народы Беларусі і Расіі з Днём яднання.
Штогадовае свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка. Ён устаноўлены ў гонар падпісання ў 1996 годзе дагавора аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі (цяпер гэта Саюзная дзяржава).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"