МІНСК, 5 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім зацверджаны галоўныя напрамкі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на наступныя гады – да 2030-га, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Сярод іх названы самыя перспектыўныя і запатрабаваныя для рэспублікі сферы, якія даюць магчымасць у сярэдняй перспектыве атрымаць вынікі ў высокатэхналагічных і навукаёмістых сектарах, гарантаваць канкурэнтную перавагу і тэхналагічную бяспеку Беларусі.
"Гэта лічбавыя тэхналогіі і штучны інтэлект, інавацыйныя тэхналогіі ў прамысловасці, біялагічныя і медыцынскія тэхналогіі, інавацыйныя тэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе і харчовай прамысловасці, навуковае і навукова-тэхнічнае забеспячэнне бяспекі чалавека, грамадства і дзяржавы", - сказалі ў прэс-службе.
Дакументам прадугледжана, што ў першую чаргу будуць рэалізоўвацца скразныя міжгаліновыя напрамкі, дзе вынікі істотна ўплываюць на развіццё адразу некалькіх галін – у сацыяльнай сферы і эканоміцы.
На падставе прыярытэтаў сфарміруюць і зацвердзяць навукова-тэхнічныя праграмы, дзяржпраграмы даследаванняў, праграму інавацыйнага развіцця краіны да 2030 года.
На кіраўнікоў дзяржзаказчыкаў праграм ускладзена персанальная адказнасць за эфектыўнае расходаванне выдзеленых на праграмы сродкаў, выкананне тэрмінаў выканання заданняў і дасягненні вынікаў.
У прэс-службе ўдакладнілі, што мэта ўказа – кансалідацыя навуковага, вытворчага і адукацыйнага патэнцыялу, канцэнтрацыя рэсурсаў (матэрыяльных і інтэлектуальных) на рэалізацыі самых значных для забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту Беларусі напрамкаў у навуцы, тэхніцы і інавацыях.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"