У 2025 годзе спаўняецца 100 год інстытуту народнай дыпламатыі. Гэта дата мае асаблівае значэнне для "Россотрудничества", якое вядзе сваю гісторыю ад "Всесоюзного общества культурной связи с заграницей (ВОКС)", заснаванага ў красавіку 1925 года.
Як за 100 гадоў змяніліся задачы і функцыі "Россотрудничества"? Што значыць сёння народная дыпламатыя? Якая геаграфія агенцтва і пералік асноўных задач? Як за мяжой захоўваецца гістарычная памяць? Чаму студэнты едуць вучыцца ў Расію? Што можа прапанаваць "Россотрудничество" моладзі? Якія двухбаковыя праекты з краінамі плануюцца?
На гэтыя і іншыя пытанні адказваў кіраўнік "Россотрудничества" Яўген ПРЫМАКОЎ.
У мерапрыемстве па відэасувязі прымалі ўдзел журналісты з Беларусі, Абхазіі, Арменіі, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Паўднёвай Асеціі, Малдавіі, Кіргізіі, Балгарыі, Манголіі, Кітая, Індыі, Турцыі, Замбіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"