МІНСК, 7 кра – Sputnik. Пасол Беларусі ў Швейцарыі Аляксандр Ганевіч не выключае, што на Берн быў аказаны пэўны націск звонку пры арганізацыі канферэнцыі па Украіне ў чэрвені 2024 года, на якую Мінск і Масква па факце не былі запрошаны.
"У беларускай дыпламатыі захаваліся такія паняцці, як такт і этыка. Калі Швейцарыя не накіравала нам запрашэнне, значыць у яе была на тое ўласная рацыя, або на арганізатараў саміту аказваўся пэўны націск звонку", - сказаў дыпламат у інтэрв’ю РІА Навіны.
З гэтай прычыны беларускі бок не звяртаўся да ўлад Швейцарыі па дадатковыя тлумачэнні.
Разам з тым пасол лічыць, што правядзенне "мірнай канферэнцыі" па Украіне ў Швейцарыі без удзелу такога ключавога гульца, як РФ, выглядала "дзіўным падыходам да ўрэгулявання канфлікту".
Ганевіч мяркуе, што арганізатары мерапрыемства першапачаткова праследвалі мэты, якія "мелі мала агульнага з пошукам рэальных шляхоў вырашэння канфлікту ва Украіне".
"Па факце гэтае мерапрыемства ператварылася ў нейкі "міжсабойчык" аднадумцаў, прысутнасць на якім Расіі і краіны-суседкі Беларусі, якая мае агульную мяжу з Украінай працягласцю каля 1,2 тысячы кіламетраў, не ўпісвалася ў зададзеную танальнасць і фармат сустрэчы", - сказаў кіраўнік беларускага пасольства.
"Мірная канферэнцыя"
Канферэнцыя па Украіне прайшла ў швейцарскім горадзе Бюргеншток летась у чэрвені. Удзел у гэтым мерапрыемстве пацвердзілі больш за 90 краін, а таксама восем арганізацый. Расія ў канферэнцыі не ўдзельнічала.
Выніковае камюніке не падпісалі Арменія, Бахрэйн, Бразілія, Індыя, Інданезія, Лівія, Мексіка, Саудаўская Аравія, Паўднёвая Афрыка, Тайланд і ААЭ. Пазней свае подпісы адклікалі Ірак і Іарданія.
Пры гэтым у Крамлі адзначалі, што шукаць варыянты шляхоў выхаду з сітуацыі ва ўкраінскім канфлікце без удзелу РФ "нелагічна і бесперспектыўна".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"