МІНСК, 11 кра – Sputnik. Сустрэча кіраўніка расійскай дзяржавы Уладзіміра Пуціна з амерыканскім спецпасланнікам Сцівенам Уіткафам завершана, яна доўжылася больш за чатыры гадзіны, паведамляе РІА Навіны.
Адзначаецца, што перагаворы бакоў прайшлі ў Прэзідэнцкай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу.
У прэс-службе Крамля заявілі, што тэмай сустрэчы Пуціна і Уіткафа былі аспекты ўкраінскага ўрэгулявання.
"Кіраўнік расійскай дзяржавы правёў сустрэчу са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Сцівенам Уіткафам. Тэма сустрэчы – аспекты ўкраінскага ўрэгулявання", - паведамляецца на сайце Крамля.
"Складаная субстанцыя"
Раней у пятніцу прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў таксама адзначаў, што паміж прэзідэнтам РФ і Уіткафам адбудзецца размова па розных аспектах урэгулявання канфлікту ва Украіне.
"Аспектаў шмат, субстанцыя вельмі складаная", - падкрэсліваў ён.
У сваю чаргу прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напярэдадні сустрэчы кіраўніка расійскай дзяржавы з амерыканскім пасланнікам заявіў, што "Расіі трэба пачаць дзейнічаць".
"Расіі трэба пачаць дзейнічаць. Занадта шмат людзей гінуць – тысячы ў тыдзень – у жахлівай і бессэнсоўнай вайне", - адзначыў Трамп у сацсетцы Truth Social.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"