Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Масква заклікала генсакратара ААН перастаць дыскрэдытаваць Расію

На днях Сакратарыят ААН зрабіў заяву ў сувязі з ударам расійскіх вайскоўцаў па адным з аб'ектаў у Сумах, дзе праводзілася нарада каманднага складу ўкраінскай аператыўна-тактычнай групы "Северск", у МЗС РФ назвалі гэтую заяву прадузятай.
Sputnik
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Расія звярнулася з заклікам да генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша і Сакратарыята арганізацыі заняць сумленную пазіцыю па Украіне і адмовіцца ад прадузятых каментарыяў у адрас РФ.
Такая рэакцыя расійскага знешнепалітычнага ведамства была ў сувязі з тым, што Гутэрыш праз свайго афіцыйнага прадстаўніка Стэфана Дзюжарыка 13 красавіка зрабіў заяву наконт падзей, якія адбыліся ў горадзе Сумы.
"У чарговы раз заклікаем Антоніу Гутэрыша і ўзначалены ім Сакратарыят ААН заняць сумленную пазіцыю, не дапускаць каменціравання ў прадузятым ключы падзей у кантэксце ўкраінскага крызісу", - сказана ў каментарыі афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Марыі Захаравай, тэкст якога апублікаваны на сайце расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Дыпламат таксама заклікала Гутыраша і Сакратарыят ААН спыніць займацца дыскрэдытацыяй Расіі і ўтойваннем злачынстваў, якія ўчыняюцца кіеўскім рэжымам.
Мінабароны Расіі паведаміла 14 красавіка аб удары дзвюма ракетамі АТРК "Искандер-М" па месцы правядзення нарады каманднага складу аператыўна-тактычнай групы "Северск" у Сумах. Паводле інфармацыі абароннага ведамства РФ, у выніку атакі было знішчана больш за 60 украінскіх вайскоўцаў.
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў у інтэрв’ю газеце "Коммерсантъ" паведаміў, што ў Масквы ёсць факты, якія пацвярджаюць, што ў Сумах было ліквідавана "месца сходкі" ўкраінскага камандавання і іх заходніх калег.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
МЗС Расіі: Еўропа хоча паставіць новага "паўфюрара" ва Украіне