МІНСК, 16 кра – Sputnik. Беларуская чыгунка на гэтыя доўгія выхадныя і майскія святы прызначыла 120 дадатковых цягнікоў, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Як адзначылі ў кампаніі, гэта было зроблена з улікам прагнознага павелічэння пасажырапатоку.
"З 18 красавіка па 12 мая Беларуская чыгунка прызначыла 120 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносінах", - сказалі ў БЧ.
Так, у міжрэгіянальных зносінах будуць курсіраваць 72 дадатковыя саставы: з Мінска ва ўсе абласныя цэнтры, па маршрутах Мінск – Орша – Крычаў, Мінск – Пінск, Гомель – Брэст, Гомель – Віцебск, Гродна – Орша – Віцебск, Віцебск – Брэст і Камунары – Орша – Гродна.
У міжнародных зносінах дадаткова пусцяць 48 цягнікоў з беларускай сталіцы ў Маскву і Санкт-Пецярбург, а таксама ў зносінах Брэст – Масква.
У БЧ адзначылі, што найбольшая колькасць цягнікоў прызначана на 26 і 29 красавіка, а таксама 8 і 11 мая.
Чарада выхадных
Радаўніца сёлета прыпадае на 29 красавіка, у сувязі з гэтым працоўны дзень за панядзелак, 28 красавіка, пераносіцца на суботу, 26 красавіка. Такім чынам, у беларусаў будуць тры дні адпачынку: з нядзелі да аўторка.
Затым будзе адзін працоўны дзень 30 красавіка, а за ім – зноў выхадны ў чацвер, 1 мая (Дзень працы), пятніца (2 мая) – зноў працоўны, за ёй – два выхадныя, субота і нядзеля (3-4 мая).
Дзень Перамогі (9 мая) – пятніца, таму выхадныя будуць з 9 па 11 мая.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"