МІНСК, 17 кра – Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання не выявіла парушэнняў падчас праверкі шэрага беларускіх аптэк, паведаміла прэс-служба ведамства.
Па даных МАРГ, маніторынг фарміравання цэн на лекі праводзіўся ў мінулым месяцы – кантралёры наведалі больш за паўсотні аптэк.
"У цэлым фактаў парушэнняў не ўстаноўлена. Аднак па асобных аптэках інфармацыя вывучаецца дадаткова", - сказалі ў міністэрстве.
У МАРГ нагадалі, што ў снежні мінулага года ўрад пашырыў пералік лекаў, адпускныя цэны на якія трэба рэгістраваць, – колькасць пазіцый павялічылася на 17 міжнародных найменняў (да 54).
Вытворцам неабходна было да 1 сакавіка зарэгістраваць цэны на іх, каб атрымаць магчымасць прадаваць такія прэпараты ў рэспубліцы. Па стане на 16 красавіка МАРГ узгадніў кошт 805 лекаў, зараз гэтая праца працягваецца.
Лекі, цэны на якія не былі зарэгістраваны, дазволілі прадаваць да заканчэння іх тэрміну прыдатнасці, але з умовай: прэпараты да 1 сакавіка павінны быць аформлены на мытні і знаходзіцца на аптовых складах або ў аптэчнай сетцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"