Відэа

Ханок: у юбілей адчуваю сябе на 35, але не памятаю, што тады было

Народны артыст Беларусі Эдуард Ханок у свой 85-гадовы юбілей у студыі радыё Sputnik Беларусь расказаў, як маладзее дзякуючы творчым сустрэчам з публікай, як ставіцца да сучаснай поп-музыкі і якія сучасныя хіты з задавальненнем спявае сам.
Sputnik
"Дзякуючы таму, што я зараз праводжу спецыяльныя творчыя сустрэчы і напярэдадні ў мяне была 583-я за два з паловай гады, я гадоў 50 скінуў. Так што, лічыце, колькі будзе. Вось 35. А можа і меней па адчуваннях… Але я не памятаю, што было ў 35 гадоў", - смяецца Ханок.
"Гэта не проста сустрэчы. 70 сустрэч у гонар 70-годдзя Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна, які даў мне расійскае грамадзянства за песню "Служить России", далей 90 гадоў саюзу кампазітараў Беларусі, яшчэ 90 сустрэч – 90-годдзе саюза пісьменнікаў Беларусі, яшчэ 70 сустрэч у гонар нашага народнага артыста, плюс сто сустрэч зроблена ў гонар стагоддзя музычнага каледжа імя Глінкі, дзе я вучыўся ў народнага артыста СССР Яўгена Глебава, і 80 сустрэч у гонар вызвалення Беларусі. Вось яшчэ я правёў 80 сустрэч у гонар маёй любімай Ларысы Рубальскай, у якой 80 гадоў, таму я да восені павінен завяршыць, таму што восенню ў яе юбілей, інакш яна мяне не запросіць на юбілей", - расказвае народны артыст.
Пра свае творчыя сустрэчы з публікай кампазітар кажа, што ўсяго плануе правесці тысячу, хаця спачатку нацэльваўся на 500. Такія творчыя сустрэчы кампазітар называе "лекамі ад старасці". Кажа, схему іх правядзення запазычыў у Андрэя Малахава – гэта спеўкі старэйшага пакалення з моладдзю.

"Мне трэба мяняць энергію. Калі спяваць старыя песні, ніякай энергіі вы не заменіце, вы, наадварот, будзеце ў настальгію сыходзіць і яшчэ больш старэць. Я, наадварот, раю людзям за 60 – радзей спявайце свае старыя песні, таму што будзеце старэць разам з імі… Я спяваю 25 сучасных, сённяшніх песень... І калі мне кажуць, што сёння няма добрых песень, прабачце, я спяваю з вялізным задавальненнем. Песень навалам. Проста старэйшае пакаленне ўжо няздольна іх прыняць", - кажа Ханок.

Дзень юбілею маэстра адзначыць "хатнім пасяджэннем", а 25 красавіка запрашае ўсіх на канцэрт у Белдзяржфілармоніі: "Здалёк не прыедуць, усе свае. У асноўным, гэта аркестр імя Жыновіча і салісты, а таксама дзіцячыя калектывы", - гаворыць аб праграме юбілейнага канцэрта Ханок.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"