Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Сілы СПА РФ за ноч знішчылі 87 украінскіх беспілотнікаў

Найбольшая колькасць украінскіх беспілотнікаў была перахоплена і збіта над тэрыторыяй Крыма, удакладняе абароннае ведамства РФ.
Sputnik
МІНСК, 24 кра – Sputnik. Сілы СПА РФ за мінулую ноч перахапілі і знішчылі 87 украінскіх беспілотнікаў над рэгіёнамі Расіі, аб гэтым у чацвер паведаміла прэс-служба Мінабароны РФ.
"На працягу мінулай ночы дзяжурнымі сродкамі СПА знішчана і перахоплена 87 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу", - гаворыцца ў паведамленні.
Больш за ўсё беспілотнікаў – 45 – збілі ў небе над Крымам.
Паводле інфармацыі Мінабароны РФ, па 10 дронаў было ліквідавана ў Курскай і Белгародскай абласцях, 8 – у Варонежскай вобласці, па 4 – у Бранскай, Ліпецкай і Ніжагародскай абласцях.
Яшчэ 2 беспілотнікі збілі над Маскоўскай вобласцю.
Атакі УСУ на аб’екты, размешчаныя на расійскай тэрыторыі, адбываюцца рэгулярна. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя РСЗА, ракеты, артылерыя і беспілотнікі – у прыватнасці, самалётнага тыпу, якія могуць пераадольваць вялікія адлегласці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Расія павялічыць вытворчасць FPV-дронаў для патрэб арміі