Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Пуцін прымае ў Маскве Уіткафа

Пуцін павітаў свайго субяседніка на англійскай мове, пасля чаго яны пачалі перагаворы.
Sputnik
МІНСК, 25 кра – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прымае ў Крамлі спецпасланніка прэзідэнта ЗША Сціва Уіткафа, пра гэта паведаміў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
"Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прымае ў Крамлі пасланніка прэзідэнта (ЗША Дональда - Sputnik) Трампа Сціва Уіткафа", - сказаў Пяскоў.
Расійскі лідар пры сустрэчы павітаў свайго субяседніка на англійскай мове, пасля чаго яны пачалі перагаворы.
Агенцтва РІА Навіны таксама паведамляе, што з Уіткафам да перагавораў з Пуціным сустрэўся спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па інвестыцыйна-эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі, кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый (РФПІ) Кірыл Дзмітрыеў. Адзначаецца, што ён таксама бярэ ўдзел у сустрэчы Пуціна і Уіткафа.
Папярэдні візіт Уіткафа ў Расію адбыўся 11 красавіка – тады ён прыляцеў у Санкт-Пецярбург дзе сустрэўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Іх сустрэча цягнулася больш за чатыры гадзіны, асноўнай тэмай стала ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Рубіа: абмеркаванні ўкраінскага ўрэгулявання не могуць працягвацца вечна