Забароны на наведванне лясоў уведзены ў 45 раёнах Беларусі

Парушальнікам забарон можа пагражаць вялікі штраф – да 12 базавых велічынь (504 руб.), а калі парушэнне стала прычынай сур’ёзнага пажару, штраф павялічыцца ўдвая.
Sputnik
МІНСК, 26 кра – Sputnik. Складаная пажаранебяспечная абстаноўка працягвае захоўвацца ў беларускіх лясах, вынікае з даных інтэрактыўнай карты Мінлясгаса рэспублікі.
Так, тэрыторыя Гомельскай вобласці да гэтага часу поўнасцю афарбавана на карце ляснога ведамства чырвоным колерам, гэта значыць там дзейнічае чацвёрты клас пажарнай небяспекі і строгія забароны на наведванне лясоў.
Падобная сітуацыя склалася і ў Магілёўскай вобласці, дзе амаль усе раёны, акрамя Горацкага, Дрыбінскага і Шклоўскага, таксама пад забаронамі, у астатніх дзейнічаюць абмежаванні з-за трэцяга класа пажарнай небяспекі.
У Віцебскай вобласці тры "чырвоныя" раёны, гэта Дубровенскі, Аршанскі і Талачынскі, у астатніх рэгіёнах уведзены абмежаванні.
У Брэсцкай вобласці два раёны з забаронамі (Баранавіцкі і Ляхавіцкі) і адзін цалкам адкрыты (Драгічынскі), астатнія цяпер пад абмежаваннямі з-за складанай пажарнай абстаноўкі.
На Міншчыне амаль ва ўсіх раёнах уведзены абмежаванні на наведванне лясоў, толькі ў Слуцкім дзейнічае забарона, а Мінскі лічыцца адкрытым.
У Гродзенскай вобласці адкрытых раёнаў крыху больш – Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Мастоўскі і Свіслацкі. Астатнія таксама афарбаваны на карце Мінлясгаса жоўтым колерам, гэта значыць яны таксама пакуль пад абмежаваннямі.
У час абмежаванняў забаронена разводзіць у лясах вогнішчы, арганізоўваць і праводзіць турзлёты, школьныя экскурсіі і іншыя масавыя мерапрыемствы, заязджаць на машынах. Гэта толькі часовыя меры, яны могуць быць аператыўна зняты на фоне змянення ўмоў надвор’я.
Парушальнікам забарон можа пагражаць штраф – да 12 базавых велічынь (504 руб.). Калі парушэнне стала прычынай сур’ёзнага пажару (была знішчана ці пашкоджана частка лесу), штраф можа даходзіць да 30 базавых (1 260 руб.).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Калючая загарода Еўрасаюза
КДК: з-за польскай загароды на мяжы падтоплена 19 га Белавежскай пушчы