МІНСК, 27 кра – Sputnik. Дзяржаўтаінспекцыя ўкараніла ў сваю працу інавацыйны вымяральны комплекс "Аракул інсайт", паведаміла прэс-служба МУС Беларусі ў афіцыйным Telegram-канале ведамства.
Паводле інфармацыі міністэрства, новы прыбор для фотафіксацыі парушэнняў ужо паступіў на ўзбраенне дарожна-патрульнай службы ДАІ рэспублікі.
Як растлумачылі ў МУС, ён размяшчаецца на борце патрульнага аўтамабіля Дзяржаўтаінспекцыі, адкуль вядзецца аўтаматычны кантроль за вызначанай хуткасцю руху як у спадарожным, так і сустрэчным патоках.
"У месцах выкарыстання прыбора ўчасткі дарогі адпаведнымі дарожнымі знакамі абазначацца не будуць", - папярэдзілі ў профільным ведамстве.
Акрамя таго, магчымасці новай прылады дазваляюць класіфікаваць транспарт па тыпе і хуткасным абмежаванні, якое вызначана для яго.
Пасля апрацоўкі даных парушальнік атрымае пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці, гэта значыць "пісьмо шчасця", дадалі ў МУС.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"