МІНСК, 29 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму неабходна трымацца за гістарычную памяць.
"Мы павінны, зубамі ўчапіўшыся, трымацца за гэтую гістарычную памяць", - сказаў Лукашэнка на форуме "Вялікая спадчына – агульная будучыня" ў Валгаградзе.
Беларускі лідар адзначыў, што зараз робіцца ўсё, каб сцерці памяць аб перамозе СССР у Вялікай Айчыннай вайне, таму неабходна яшчэ больш рабіць для таго, каб гэтую памяць захаваць.
"Для абароны гістарычнай памяці трэба рабіць яшчэ больш. Ніколі нельга расслабляцца. Ніякім пакаянням верыць нельга. Толькі рэальным справам", - дадаў беларускі лідар.
Розніца пакаленняў
Ён падкрэсліў, што пакаленне яго і Пуціна не трэба ні ў чым пераконваць, бо яны з дзяцінства слухалі апавяданні франтавікоў. Аднак пакаленню 1990-х у гэтым плане стала больш складана.
"Светапогляд дзяцей перабудовы фарміраваўся ў самы пік рэваншысцкай прапаганды. Шмат было зроблена, каб дыскрэдытаваць Чырвоную Армію", - сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнен у тым, што перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне раздражняе многія розумы, а наследнікам пераможцаў супрацьстаяць нашчадкі прыхільнікаў Трэцяга рэйха, якія прайгралі.
"Мы звяртаемся да гісторыі, каб абараніць не толькі будучыню, але ўжо сучаснасць. Мы – наследнікі вялікага пакалення, герояў-пераможцаў, і нам саромецца няма чаго", - падкрэсліў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"