Адзначаць Свята працы ў Мінску, па традыцыі, пачынаюць каля стэлы "Мінск – горад-герой".
Дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, прафсаюзаў, кіраўніцтва горада, ветэраны і моладзь усклалі сёння кветкі каля стэлы ў памяць тых, хто загінуў, вызваляючы Мінск, падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Раней са святам беларусаў павіншаваў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка. Беларускі лідар падзякаваў суайчыннікам за ўклад у росквіт Айчыны і адзначыў, што Беларусь пабудавала незалежную і паспяховую краіну толькі з апорай на ўласныя сілы і таленты.
Свята працы ў суверэннай Беларусі ўстаноўлена прэзідэнцкім указам, які быў падпісаны 26 сакавіка 1998 года. 1 мая ў рэспубліцы з’яўляецца выхадным днём.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"