МІНСК, 1 мая – Sputnik. Галоўны рэдактар міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян заявіла, што ў Румыніі, дзе затрымалі карэспандэнта RT, дэмакратыі з кожным днём "усё больш".
Журналіст тэлеканала RT Чэй Боўз прыляцеў у Бухарэст для таго, каб асвятляць мясцовыя выбары.
"Нашага журналіста Чэя Боуза затрымалі ў Румыніі… Як толькі самалёт прызямліўся, за ім прыйшлі шасцёра паліцэйскіх", - напісала Сіманьян у сваім Telegram-канале.
Паводле яе слоў, паліцэйскія, якія зрабілі затрыманне журналіста, сказалі, што хочуць правесці допыт.
"Дэмакратыі ў Румыніі ўсё больш з кожным днём", - адзначыла Сіманьян.
Забарона на работу?
У сваю чаргу, афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава расцаніла інцыдэнт з журналістам як прамую забарону на яго работу.
"Гэта журналіст, ён займаецца сваёй прафесійнай дзейнасцю і яму не проста перашкаджаюць гэта рабіць, яму забараняюць гэта рабіць", - падкрэсліла Захарава ў эфіры тэлеканала RT.
Яна дадала, што Боўз нічога не парушаў, перасёк мяжу легальна. "Але яму не далі не тое, што выйсці з самалёта, яму не далі забраць яго рэчы з самалёта", - адзначыла афіцыйны прадстаўнік МЗС.
Дыпламат таксама назвала заявы аб тым, што Масква нібыта ўмешваецца ў румынскі электаральны працэс, шаленствам і хлуснёй.
"Гэта проста вар’яцтва, гэта шаленства, гэта хлусня", - падкрэсліла Захарава.
Прэзідэнцкія выбары ў Румыніі прызначаны на 4 мая. Другі тур выбарчай кампаніі, калі ўзнікне такая неабходнасць, пройдзе 18 мая.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"