Захарава: дэмантаж мемарыяла ў Львове з’яўляецца здзекам з продкаў

Украінскія ўлады праводзяць барацьбу не толькі з савецкай гісторыяй, але і з усім, што звязана з Расіяй.
Sputnik
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Дэмантаж мемарыяльнага комплексу "Холм Славы" у Львове, эксгумацыя і перапахаванне астанкаў савецкіх воінаў – гэта праява антычалавечай сутнасці ўкраінскіх улад і здзек з продкаў, аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
Раней улады Львова прынялі рашэнне эксгумаваць і перапахаваць рэшткі савецкіх воінаў у сувязі з пераносам мемарыяльнага комплексу "Холм Славы". Мемарыял быў узведзены ў гонар рускіх і савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Як плануецца, спачатку пройдзе перанос элементаў помніка, потым – даследаванне і эксгумацыя астанкаў. У прыватнасці, размова ідзе аб 200 адзіночных магілах, чатырох брацкіх і пахаванні героя СССР Мікалая Кузняцова.
Дэмантаж пачаўся на мінулым тыдні.

"...у гэты юбілейны год (Вялікай Перамогі. - Sputnik) кіеўскі рэжым пачынае здзекавацца з асаблівым цынізмам і жорсткасцю з памяці сваіх жа ўласных продкаў. Гэта і ёсць сведчанне іх абсалютна антычалавечай сутнасці", - сказала Захарава газеце "Известия".

Дыпламат нагадала, што толькі дзякуючы намаганням савецкай арміі Украіна змагла пераадолець націск фашыстаў. На думку Захаравай, тое, што ўкраінскія ўлады называюць перапахаваннем, не з’яўляецца эксгумацыяй у юрыдычна строгім сэнсе, – "гэта блюзнерскі здзек з памяці".
"Яны хочуць прадэманстраваць Захаду сваю вернападданніцкую сутнасць адмежавання ад сапраўднай гістарычнай памяці", - адзначыла прадстаўнік МЗС.
Знішчаць савецкія помнікі, а таксама пераназываць вуліцы і паказальнікі ва Украіне пачалі ў 2015 годзе – пасля прыняцця закона аб дэкамунізацыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
МЗС РФ: больш за 100 актаў вандалізму на воінскіх мемарыялах здзейснена ў Еўропе