МІНСК, 5 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў у панядзелак указ, якім прадугледжваецца прызыў на ваенную службу афіцэраў запасу, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Згодна з дакументам, у бягучым годзе ва Узброеныя сілы і пагранвойскі будуць прызваны грамадзяне рэспублікі – мужчыны ва ўзросце да 27 гадоў, якія з’яўляюцца афіцэрамі запасу і не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве УС і не маюць права на адтэрміноўку.
У прэс-службе падкрэслілі, што прадугледжаныя ўказам мерапрыемствы праводзяцца беларускай арміяй кожны год і ажыццяўляюцца на планавай аснове.
Мэта прызыву – павысіць укамплектаванасць пярвічных воінскіх пасад афіцэрскага складу УС, а таксама і забяспечыць падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву.
У мінулым годзе аналагічны ўказ аб прызыве ў армію афіцэраў запасу быў падпісаны 29 красавіка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"