Дзень Перамогі

"Паланэзы" і тачанкі: першая генеральная рэпетыцыя парада ў Мінску – відэа

Першая вячэрняя генеральная рэпетыцыя ваеннага агляду адбылася 2 мая. Глядзіце на відэа Sputnik, што змогуць убачыць мінчане і госці сталіцы ў Дзень Перамогі.
Sputnik
У першай генеральнай рэпетыцыі прынялі ўдзел звыш чатырох тысяч чалавек – прадстаўнікі войск і сілавых ведамстваў рэспублікі, сувораўцы, кадэты, гасцявыя разлікі.
Па праспекце Машэрава праехала ваенная тэхніка – як сучасная, так і ўзоры часоў Вялікай Айчыннай вайны.
У Мінску да святкавання 9 мая запланавана яшчэ адна генеральная рэпетыцыя – яна пройдзе 6 мая.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"