Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін адкрыта распавёў аб знакавых падзеях за той час, што ён займае прэзідэнцкую пасаду, аб тым, што прывяло да пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі, і аб яе перспектывах сёння, а таксама падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі асабістага жыцця.
Sputnik Беларусь сабраў галоўныя заявы расійскага лідара.
Аб перадумовах спецыяльнай ваеннай аперацыі
Расія была вымушана ў 2014 годзе прыняць рашэнне аб падтрымцы крымчан і севастопальцаў, іншыя паводзіны азначалі б аддаць іх на разарванне.
Падтрымаць Крым і Севастопаль было правільным рашэннем, хаця гэты час быў спалучаны з цяжкасцямі.
РФ зрабіла моцны рывок дзякуючы санкцыям, уведзеным краінамі Захаду пасля крымскіх падзей.
Падпісваючы Мінскія пагадненні, Расія верыла ў іх і разлічвала на іх выкананне, але яе проста надзьмулі.
Захад выкарыстаў Мінскія пагадненні як паўзу для пераўзбраення УСУ і падрыхтоўкі да вайны.
У 2014 годзе пачаць СВА было нерэалістычна.
Мы спецыяльна не рыхтаваліся да гэтага. Мы шчыра імкнуліся ўсё ж вырашыць праблему Данбаса мірнымі сродкамі. Але аказалася, што другі бок думаў і дзейнічаў інакш.
Аб перспектывах урэгулявання ва Украіне
Прымірэнне Расіі і Украіны непазбежна, гэта пытанне часу.
У Расіі не было неабходнасці выкарытсоўваць ядзерную зброю падчас СВА
Масква захоўвае стрыманасць падчас спецаперацыі, хоць яе правакавалі на памылкі.
Не было неабходнасці выкарытсоўваць зброю, пра якую вы зараз сказалі. Спадзяюся, і не спатрэбіцца.
Аб супрацьстаянні з Захадам
Захад належным чынам не адрэагаваў на папярэджанні на Мюнхенскай канферэнцыі, што ў выніку і прывяло да трагічных падзей ва Украіне.
У 2014-м Расія была не гатова да франтальнага супрацьстаяння з калектыўным Захадам.
Сітуацыя з Мінскімі пагадненнямі – гэта вопыт, які трэба ўлічваць у будучыні.
Расія да 2022-га з асцярожным даверам ставілася да дамоўленасцей з заходнімі партнёрамі.
У Расіі з Захадам былі роўныя, цалкам добрапрыстойныя адносіны.
У Расію дасылалі вялікую колькасць гуманітарнай дапамогі. Пуцін упэўнен, што гэта рабілася шчыра і, нягледзячы ні на якія праблемы сённяшняга дня, трэба быць удзячнымі гэтым людзям за такое шчырае імкненне падтрымаць Расію.
Тэндэнцыя да памяншэння долі краін G7 у сусветнай эканоміцы захаваецца
Захад даўно хоча "адкусіць" нешта ад Расіі, гэта звязана з тым, што ў заходняй культуры на першым месцы стаіць матэрыяльны дабрабыт, тады як у Расіі заўсёды прысутнічае маральная ідэя.
Пра веру, "Норд-Ост" і Беслан
Расійскі лідар адзначыў, што расійскі, рускі чалавек адрозніваецца ад прадстаўнікоў заходняга соцыуму тым, што схільны больш думаць пра вечнае, бязмежнае, вышэйшае – гэта адносіцца нават да атэістаў.
Час ад часу ўзнікае патрэбнасць звярнуцца да Усявышняга.
Упершыню ў сваім жыцці Пуцін стаў на калені ў перыяд крызісу з "Норд-Остом".
Трагедыя Беслана назаўжды застанецца з тымі, хто яе перажыў і пра яе ведае.
Аб магчымым пераемніку
Пуцін увесь час думае аб пераемніку, але ў канчатковым выніку выбар будзе за расіянамі.
Павінен з’явіцца чалавек, а лепш некалькі чалавек, які змог бы дабіцца гэтага даверу з боку грамадзян краіны.
Аб асабістым жыцці
З унукамі Пуцін не строгі, яны могуць нечакана прыйсці наведаць яго ў Крамлі, хаця імкнуцца папярэджваць аб гэтым загадзя.
Пуцін стараецца не есці позна ўвечары, але часам дазваляе сабе выпіць кефіру ці ражанкі (і тое, і другое – расійскай вытворчасці).
Яму падабаецца беларускі шакалад.
На кухні расійскі прэзідэнт гаспадарыць сам, але ёсць і памочнікі.
Прэзідэнт РФ надае заняткам спортам па паўтары гадзіны штодня, у крамлёўскай кватэры ёсць трэнажорная зала. Акрамя таго, ён імкнецца знаходзіць час для наведвання басейна, а таксама выходзіць на лёд – для кардыянагрузак.
Ёсць (у працы прэзідэнта. - Sputnik) свае мінусы, звязаныя з такімі бытавымі, вядома, пытаннямі, загрузкай ці нават, можна прама сказаць, перазагрузкай, з тым, што мала часу ўдаецца ўдзяляць сваім блізкім. Але ёсць і рэчы, якія гэта ўсё кампенсуюць.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"