Песня Булата Акуджавы ў знакамітым фільме "Белорусский вокзал" даўно ўспрымаецца своеасаблівым гімнам сяброў-аднапалчан, якія плячом да пляча прайшлі вайну.
Булат Акуджава сам не па чутках ведаў, што такое вайна – у 1942-м у 17-гадовым узросце ён добраахвотнікам пайшоў на фронт, служыў у мінамётным дывізіёне, быў паранены, але вярнуўся на перадавую радыстам.
Ад прапановы напісаць песню да ваеннага фільма паэт-франтавік спачатку адмаўляўся, пакуль не ўбачыў зняты матэрыял. Так нарадзілася "Нам нужна одна победа" – у выкананні Ніны Ургант яна стала адным з самых пранізлівых момантаў фільма.
Праз 80 гадоў пасля Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і праз 54 гады пасля прэм’еры "Белорусского вокзала" (фільм выйшаў на экраны ў 1971-м) гэтыя радкі не страцілі ні актуальнасці, ні пранізлівасці.
Глядзіце на відэа, як байцы СВА на перадавой чытаюць гэтыя радкі напярэдадні юбілею Вялікай Перамогі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"