Дзень Перамогі

Сі Цзіньпін прыбыў у Расію

Расійскі прэзідэнт запрасіў Сі Цзіньпіна наведаць з афіцыйным візітам Маскву для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных юбілею Вялікай Перамогі.
Sputnik
МІНСК, 7 мая – Sputnik. Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін прыбыў у маскоўскі аэрапорт "Унукава-2", паведамляе РІА Навіны.
Раней паведамлялася, што кітайскі лідар наведае Расію з дзяржаўным візітам 7-10 мая. У расійскую сталіцу Сі Цзіньпін прыбыў па запрашэнні прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
У рамках свайго такога працяглага візіту ў Расію старшыня КНР прыме ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах святкавання 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Таксама плануецца, што Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін правядуць двухбаковыя перагаворы, у ходзе якіх дэталёва абмяркуюць далейшае развіццё ўсёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння.
"Плануецца падпісанне цэлага шэрага двухбаковых міжурадавых і міжведамасных дакументаў", - распавялі ў прэс-службе Крамля.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дзень Перамогі
Пяскоў паабяцаў кіраўнікам дзяржаў сардэчны прыём у Маскве на 9 Мая