Усе вывучаюць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны ў школе, многія здаюць цэнтралізаванае тэсціраванне для паступлення ў ВНУ, але, аказваецца, у дарослым узросце многія факты знікаюць з памяці. Сярод апытаных не кожны адразу змог даць разгорнуты адказ на пытанне Sputnik.
Мінчане і госці беларускай сталіцы назвалі маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава, разведчыцу Зою Касмадзям'янскую, медсястру Зінаіду Тусналобаву-Марчанку, снайпера Людмілу Паўлічэнку, партызанскую актывістку Веру Харужую, піянера-героя Марата Казея.
Аднак былі і тыя, хто ўзгадваў нейкія імёны і факты часоў вайны, але блытаўся ў іх.
"Марат Казей кінуўся на амбразуру ці нешта абараніў сваім целам", "Я не памятаю імёны, але дакладна памятаю, што нашы самалётам разбіваліся і падрывалі танкавыя рады нямецкія", - былі і такія адказы.
Глядзіце на відэа Sputnik, якіх герояў Вялікай Айчыннай вайны памятаюць беларусы і што ведаюць пра подзвігі ваенных гадоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"