Дзень Перамогі

Беларускія вайскоўцы праспявалі на Краснай плошчы "За батьку – горой!" – відэа

Сёння ў расійскай сталіцы пройдзе святочны парад, прымеркаваны да 80-й гадавіны Вялікай Перамогі, у ім прыме ўдзел і беларуская каробка.
Sputnik
У Маскве на Краснай плошчы працягваецца падрыхтоўка да святочнага парада, прысвечанага юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Сярод парадных разлікаў краін-саюзніц у расійскай сталіцы будзе і беларуская каробка. Такі гонар выпаў байцам сіл спецыяльных аперацый.
Для ўдзелу ў парадзе беларускія вайскоўцы рыхтаваліся некалькі месяцаў, для іх спецыяльна была пашыта парадная форма па індывідуальных лякалах.
Раней відэа з рэпетыцыі беларускіх вайскоўцаў да параду Перамогі ўжо завірусілася ў інтэрнэце. Падчас праходжання да Краснай плошчы байцы ССА спявалі "За батьку – горой!" і сёння яны паўтарылі свой хіт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"