МІНСК, 9 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам аб сваіх уражаннях ад парада на Краснай плошчы ў Маскве.
Паводле яго слоў, гэты парад стаў найлепшым з усіх, што праводзілі ў Расіі. У савецкіх парадах яму не давялося прымаць удзел па аб’ектыўных прычынах.
"А ўсе расійскія парады я бачыў. І магу сказаць, што гэта наймацнейшы парад", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Пры гэтым ён нагадаў, што выказваліся некаторыя асцярогі наконт недахопу тэхнікі асабліва паветранай, таму што цяпер ваенны час і не трэба браць тэхніку з фронту.
"Паказалі новыя ўзоры. Малайцы. Мы гэта ведаем. Мы закупілі такую тэхніку ў Расійскай Федэрацыі. Таму мяне цалкам задаволіла тое, што я бачыў", - запэўніў беларускі лідар.
Лукашэнка нагадаў, што ў беларускай сталіцы сёння таксама ў 20:30 пройдзе ваенны парад. Мерапрыемства запаніравана на вечар з прычыны таго, што прэзідэнту Беларусі трэба было ў пятніцу наведаць парад у Маскве.
Трансляцыю парада Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве глядзіце на Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"