Падчас урачыстага парада на Краснай плошчы, прымеркаванага да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайны, міма трыбун з лідарамі краін прайшлі парадныя разлікі дружалюбных замежных дзяржаў.
Таксама прайшоў і парадны разлік пятай асобнай брыгады спецназа Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Вядучы трансляцыі парада аб’явіў, што камандаваў разлікам палкоўнік Мікалай Смяховіч.
Тым часам рэжысёр трансляцыі пераключыў камеры на трыбуну з кіраўнікамі дзяржаў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўстаў са свайго месца і прывітаў беларускіх спецназаўцаў падняўшы руку са сціснутым кулаком.
Побач з кіраўніком беларускай дзяржавы на парадзе прысутнічаў і яго малодшы сын Мікалай. Па правую руку ад прэзідэнта сядзеў прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"