Прымаў парад Вярхоўны Галоўнакамандуючы – прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У складзе пешай калоны – звыш 30 парадных разлікаў сілавых ведамстваў рэспублікі і тры разлікі замежных дзяржаў, у ліку якіх ганаровая варта Народна-вызваленчай арміі Кітая. Усяго пешая калона на ваенным парадзе налічвала амаль 5 тысяч чалавек. У механізаванай калоне – 275 адзінак тэхнікі.
У паветранай частцы парада бралі ўдзел 12 верталётаў і 27 самалётаў, авіягрупа вышэйшага пілатажу "Русские витязи" на самалётах Су-30СМ.
Асаблівасць парада заключалася ў яго гістарычнай частцы: у ім удзельнічалі кавалерысты, тачанка з кулямётам, афіцэры ў форме ваенных гадоў, зводны разлік сапёраў з сабакамі, ваенныя медработнікі. Каля стэлы праехалі легендарныя танкі Т-34, РСЗА "Кацюша" і машыны з пражэктарамі і зенітнымі ўстаноўкамі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"