Дзень Перамогі

Парад ваеннай тэхнікі і авіяцыя: Гомель святкуе Дзень Перамогі – відэа

У беларускіх гарадах стартавалі святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі. Галоўнае мерапрыемства свята ў Гомелі – парад ваеннай тэхнікі і авіяцыі.
Sputnik
У абласным цэнтры 80 гадавіну Дня Перамогі адзначаюць маштабна, у кожным раёне горада падрыхтавалі насычаную праграму. Галоўная мерапрыемства свята – парад ваеннай тэхнікі, у якім задзейнічалі 35 адзінак, у тым ліку і баявыя машыны найноўшага ўзору. У гэтым годзе задзейнічалі і авіяцыю – верталёт узлятаў у неба з беларускім сцягам.
Свята традыцыйна пачалі з шэсця па вуліцы Савецкай, сабраўшы 30 тысяч чалавек. Разам з прадстаўнікамі мясцовай улады і працоўнымі калектывамі па цэнтральнай вуліцы прайшліся гараджане розных пакаленняў – удзельнікі ўсенароднай акцыі "Беларусь Памятае". Яны неслі ў руках партрэты сваіх сваякоў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Ушанаваць памяць герояў і ўскласці кветкі да Вечнага агню – абавязковы момант у святочнай праграме. Затым гамяльчане і госці абласнога цэнтра адправіліся паглядзець на парадныя разлікі, у якіх страявым крокам прайшліся больш за тысячу ўдзельнікаў.
Бліжэй да поўдня на галоўнай святочнай сцэне выступілі творчыя калектывы горада, а на цэнтральнай набярэжнай і ў гарадскіх скверах разгарнуліся выставы, інтэрактыўныя пляцоўкі, тэматычныя фотазоны. Падсілкавацца салдацкай кашай і паглядзець ваенны фільм прапаноўвалі каля кінатэатра імя Калініна.
Завершыцца свята позна вечарам канцэртам заслужанага артыста Расіі Аляксея Глызіна і творчых калектываў Гомеля. Таксама ў розных раёнах горада неба асвеціць святочны феерверк.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"