МІНСК, 9 мая – Sputnik. У Расіі памятаюць урокі вайны і ніколі не пагодзяцца са спробамі сказіць яе падзеі, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на парадзе на Краснай плошчы.
Пакаленне пераможцаў завяшчала цвёрда адстойваць інтарэсы Радзімы, тысячагадовую гісторыю, культуру і традыцыйныя каштоўнасці.
"Усё што нам дорага, свята. Мы памятаем урокі Другой сусветнай вайны і ніколі не пагодзімся са скажэннем яе падзей, са спробамі апраўдаць катаў і абылгаць сапраўдных пераможцаў", - запэўніў Пуцін.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што трэба адстойваць гонар байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі, вялікі подзвіг прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей.
"Расія была і будзе нязломнай перашкодай для нацызму, русафобіі, антысемітызму. Будзе змагацца з бясчынствамі, што робяць прыхільнікі гэтых разбуральных ідэй", - сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Пуцін асабліва адзначыў, што ўся краіна і грамадства падтрымліваюць байцоў, якія ўдзельнічаюць у спецыяльнай ваеннай аперацыі.
Прамую трансляцыю ўрачыстага парада глядзіце на Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"