Дзень Перамогі

Сустрэчы Пуціна з замежнымі лідарамі – відэа

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў сустрэчы з замежнымі лідарамі, якія прыехалі ў Маскву на святкаванне 80-годдзя Перамогі. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Sputnik
Сёння ў Маскве прайшоў ваенны парад у гонар Дня Перамогі. На ўрачыстае мерапрыемства прыехалі лідары ​​больш як 20 краін і прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Сярод іх і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідар назіраў за парадам разам са сваім малодшым сынам Мікалаем, побач з імі сядзеў і прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.
Замежныя лідары разам з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пасля завяршэння парада ўсклалі кветкі да магілы Невядомага салдата ў Аляксандраўскім садзе.
Сёння ў прэзідэнта Расіі адбыўся шэраг сустрэч з лідарамі дзяржаў, якія прыехалі ў Маскву на святкаванне Дня Перамогі. Акрамя таго, для высокіх гасцей прайшоў прыём ад імя прэзідэнта Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"