Фотафакт: дзяржаўны флаг Беларусі даўжынёю ў 500 м пранеслі па Мінску

Вялікае палотнішча ад музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны па праспекце Пераможцаў неслі адначасова каля 700 чалавек.
Sputnik
МІНСК, 11 мая – Sputnik. Дзяржаўны флаг Беларусі даўжынёй паўкіламетра пранеслі па Мінску ў дзень дзяржаўных сімвалаў краіны.
У Беларусі ў другую нядзелю мая адзначаецца Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна.
Святочныя мерапрыемствы ўшаноўвання дзяржсімвалаў прайшлі на плошчы Дзяржаўнага флага.
Дзяржаўны сцяг Беларусі даўжынёю ў паўкіламетра пранеслі па Мінску
Самы вялікі дзяржаўны флаг даўжынёй 500 метраў і шырынёю 9 метраў, вагой каля паўтоны, сустрэлі апладысментамі сотні чалавек.
Шэсце пачалося каля музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і прайшло па праспекце Пераможцаў. Вялізны сцяг неслі адначасова каля 700 чалавек.
У мерапрыемстве ўдзельнічаў прэм’ер-міністр Беларусі эксандр Турчын. Ён зачытаў прывітанне прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і павіншаваў беларусаў са святам.
Дзяржаўны сцяг Беларусі даўжынёю ў паўкіламетра пранеслі па Мінску
На плошчы Дзяржаўнага флага прайшоў маляўнічы тэатралізаваны паказ. Таксама моладзь Беларусі ўрачыста прысягнула гербу і флагу краіны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Моладзь Беларусь урачыста прысягнула гербу і флагу краіны