"Ні адна эканоміка свету не можа быць самадастатковай, гэта так. Але ўсё ж такі трэба разумець, што такое самадастатковасць эканомікі ў сучасным свеце, нам трэба разумець", - заявіў Пуцін на XX з’ездзе "Деловой России".
Ён адзначыў, што Расію нельга палохаць санкцыямі і ў той жа час нельга і баяцца санкцый. Неабходна цвяроза ацэньваць сітуацыю і быць гатовымі да любых дзеянняў нядобразычліўцаў.
"Яны на шкоду сабе ж робяць многія рэчы, здаецца, што таго і таго не будуць рабіць дакладна, таму што гэта ім шкодзіць, але робяць жа, прыдуркі, ой, прабачце, калі ласка", - сказаў Пуцін.
Расійскі лідар падкрэсліў, што вядучыя эканомікі свету ўпадаюць у рэцэсію, абы толькі нашкодзіць Расіі.
"Куплю білеты – не паеду, называецца, на зло кандуктару", - параўнаў сітуацыю Пуцін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"