Старт перагавораў чакаўся напярэдадні днём, аднак увесь дзень журналісты безвынікова правялі каля палаца ў чаканні прыезду дэлегацый Расіі і Украіны. Увечары стала вядома, што перагаворы пройдуць у пятніцу.
Склад дэлегацыі ад Расіі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін аб’явіў 14 мая, офіс Уладзіміра Зяленскага назваў сваіх перагаворшчыкаў прыкладна праз суткі. Дэлегацыю ад Расіі ўзначальвае памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі, украінскую – міністр абароны Рустэм Умераў.
Мядзінскі напярэдадні заявіў, што цяперашнія перагаворы ў Стамбуле – працяг мірнага працэсу, перапыненага тры гады таму па ініцыятыве ўкраінскага боку. Пазіцыя Расіі на перагаворах, паводле яго слоў, рана ці позна выйсці на доўгатэрміновы мір.
Кіраўнік расійскай дэлегацыі адзначыў, што перагаворшчыкі маюць усе неабходныя кампетэнцыі і паўнамоцтвы для вядзення перагаворнага працэсу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"