МІНСК, 18 мая – Sputnik. У Беларусі абноўлены прафесійныя і этычныя патрабаванні да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, вынікае з пастановы міністэрства спорту і турызму ад 30 красавіка 2025 года №10. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Змяненні ўнесены ў пастанову ведамства ад 4 ліпеня 2023 года №33.
Цяпер патрабаванні дапоўнены нормамі, згодна з якімі экскурсаводам і гідам-перакладчыкам неабходна ўдзельнічаць у захаванні гістарычнай памяці і нацыянальных каштоўнасцей, садзейнічаць павышэнню прававой, палітычнай, асабістай культуры і сацыяльнай адказнасці турыстаў і экскурсантаў.
Таксама адзначаецца, што экскурсаводы і гіды-перакладчыкі абавязаны ведаць асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, зацверджаныя Дырэктывай Прэзідэнта ад 9 красавіка 2025 года №12, і ўкараняць напрамкі ідэалагічнай работы ў сваю прафесійную дзейнасць.
Акрамя таго, экскурсаводы і гіды-перакладчыкі павінны садзейнічаць умацаванню станоўчага міжнароднага іміджу краіны, прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі грамадскага развіцця.
Пастанова набывае моц 11 ліпеня 2025 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"