МІНСК, 19 мая - Sputnik. Беларусь гатова пастаўляць у Краснаярск ліфтавае абсталяванне, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Краснаярскага края Міхаілам Кацюковым.
Паводле яго слоў, супрацоўніцтва рэспублікі і расійскага краю складваецца нядрэнна, тавараабарот складае каля 200 мільёнаў долараў.
"Гэты паказчык мы можам значна павялічыць у сувязі з тым патэнцыялам, які мае вобласць і наша рэспубліка", - лічыць беларускі лідэр.
Лукашэнка нагадаў, што Беларусь і Краснаярскі край супрацоўнічаюць у сферы паставак тэхнікі і абсталявання для гарнаруднай прамысловасці. У рэгіён пастаўляюцца машыны БелАЗ, МАЗ, Амкадор.
"Асаблівая тэма апошнім часам у Беларусі і Расіі - гэта замена ліфтавага абсталявання", - канстатаваў ён.
Ён запэўніў, што Краснаярская вобласць можа разлічваць на пастаўкі ліфтавага абсталявання беларускай вытворчасці.
На думку кіраўніка дзяржавы, супрацоўніцтва ў сферы аграпрамысловага комплексу і паставак сельскагаспадарчай тэхнікі вельмі перспектыўнае.
"Мы таксама гатовы з вамі супрацоўнічаць у галіне будаўніцтва: нашы магчымасці вы добра ведаеце, таму можаце на нас разлічваць", - падкрэсліў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"