Пуцін уручыў Сіманьян ордэн "За заслугі перад Айчынай"

Указ аб узнагароджанні Сіманьян ордэнам прэзідэнт Расіі падпісаў у снежні мінулага года.
Sputnik
МІНСК, 22 мая - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнагародзіў галоўнага рэдактара медыягрупы "Расія сёння" і тэлеканала RT Маргарыту Сіманьян "За заслугі перад Айчынай" III ступені.
Цырымонія ўзнагароджання праходзіць сёння ў Екацярынінскай зале Крамля.
"Я б хацела падзяліць гэтую ўзнагароду з мільёнамі сваіх суграмадзян, якія пакуль яшчэ не былі ў гэтай зале, але працуюць з не меншай аддачай, з не меншай стараннасцю, з не меншым патрыятызмам, і ўпэўнена, калі-небудзь у гэтай зале апынуцца", - сказала Сіманьян на цырымоніі ўзнагароджання.
Яна таксама падзякавала прэзідэнту Расіі за вялікі гонар і непазбыўную радасць служыць Расіі.
У снежні мінулага года Пуцін падпісаў указ аб узнагароджанні Сіманьян ордэнам "За заслугі перад Айчынай" III ступені за ўклад у развіццё расійскай журналістыкі, а таксама актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні грамадскіх мерапрыемстваў.
Рэдакцыя Sputnik Беларусь далучаецца да віншаванняў!
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у , а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"