МІНСК, 23 мая - Sputnik. МЗС Беларусі пракаментаваў рашэнне Еўрапарламента ўвесці загараджальныя пошліны на ўгнаенні з Беларусі і РФ, назваўшы яго пакараннем для еўрапейскіх грамадзян.
Напярэдадні стала вядома, што Еўрапарламент зацвердзіў загараджальныя пошліны на расійскія і беларускія калійныя ўгнаенні, нягледзячы на асцярогі буйных еўрапейскіх сельскагаспадарчых вытворцаў аб негатыўным уплыве такога рашэння на еўрапейскі рынак.
"Бо ўсё, да чаго яны (загараджальныя пошліны - Sputnik) могуць прывесці - гэта чарговы скачок цэн на прадукты харчавання ў ЕС, знішчэнне працоўных месцаў у аграрнай галіне і далейшае зніжэнне ўзроўню жыцця", - падкрэслілі ў МЗС Беларусі.
Дыпламаты прывялі прыклады: павышэнне пошлін на беларускі казеін, які імпартуе ЕС, прывядзе да росту цэн на камбікармы, лён, які падаражэе, акажа ўплыў на цэны ў тэкстыльнай галіне, абмежаванне на ўгнаенні ўдарыць па фермерах. І ўсе пераплаты лягуць на плечы звычайных грамадзян Еўразвяза.
"Атрымліваецца, падобнымі рашэннямі Еўрасаюз карае выключна ўласных вытворцаў і спажыўцоў, падліваючы масла ў агонь сацыяльнай незадаволенасці замест барацьбы з эканамічнай рэцэсіяй, якая насоўваецца, і інфляцыяй на фоне рэзкага павелічэння расходаў на ваенна-прамысловы комплекс", - дадалі ў МЗС.
Беларусь, як адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве, прадоўжыць работы па дыверсіфікацыі экспарту - аб'ёмы паставак растуць як у Расію, так і ў краіны Азіі, Афрыкі і Блізкага Усходу.
Дзеянні ж еўрапейскіх інстытутаў беларускія дыпламаты назвалі адкрытым гандлёвым пратэкцыянізмам, нядобрасумленнай канкурэнцыяй і бяздарнай імітацыяй бурнай дзейнасці.
Аднак у МЗС падкрэслілі: Беларусь прадаўжае кіравацца прынцыпамі добрасуседства і адказнасці за глабальную харчовую бяспеку і застаецца адкрытай для раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Дыпламаты перакананы - толькі праз паважлівы дыялог можна знайсці рашэнні, якія будуць адпавядаць інтарэсам усіх бакоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"